Як паведамляе DELFI, з 1 лістапада па 1 красавіка ў Літве на аўтамагістралях і хуткасных магістралях дапушчальная хуткасць складае 110 км/г, на іншых асфальтаваных або бетонных дарогах — не больш за 90 км/г, а на астатніх загарадных дарогах — не больш за 70 км/г.
З 10 лістапада да 31 сакавіка ў Літве забараняецца эксплуатаваць транспартныя сродкі і прычэпы на летніх шынах. З 1 лістапада па 31 сакавіка дазваляецца выкарыстанне шыпаваных шын.