Вось такога «міліцыянта» сфатаграфавалі ў гродзенскай краме.
Але ж ці дазволена цывільным хадзіць у службовай міліцэйскай вопратцы?
Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар мінскай міліцыі, дапамог разабрацца ў пытанні.
«Насамрэч, набыць падобную куртку не праблема, пры жаданні. Былыя міліцыянты, напрыклад, пакідаюць форму, часам ходзяць самі, часам прадаюць, — прызнаў Ластоўскі. — Але ж за выкарыстанне формы існуе адміністрацыйная адказнасць».
Сапраўды, выкарыстанне службовай формы грамадзянскімі асобамі караецца па законе. Калі чалавек проста носіць форму — можа атрымаць штраф у 20 базавых (460 рублёў), калі сам вырабляе яе — штраф у 50 базавых велічынь (1 150 рублёў).