Працягваецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Як і папярэднія гады, гэтая паездка спалучаная з адпачынкам. Апошнім часам Лукашэнка ўсё часцей аддае перавагу менавіта Эміратам над звыклымі Сочы.

Ён ужо адпачываў у ААЭ у 2014 і 2016 гадах. Пакуль вядома толькі пра адну рабочую сустрэчу кіраўніка Беларусі ў азіяцкай краіне. 27 кастрычніка адбылося падпісанне крэдытнага пагаднення між Банкам развіцця Беларусі і Фондам развіцця прадпрымальніцтва імя Халіфы.

31 кастрычніка Лукашэнка наведаў мемарыял загінулых ваяроў у Абу-Дабі, дзе ўсклаў кветкі і ўшанаваў памерлых хвілінай маўчання.

Адметна, што ў той момант, калі кіраўнік краіны рабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей, у кадр трапілі Мікалай і Віктар Лукашэнкі. Два сыны суправаджаюць бацьку падчас адпачынку. Звяртае ўвагу, што 13-гадовы Коля ўжо перарос 42-гадовага Віктара.

Сярод тых, хто яшчэ знаходзіцца ў ААЭ — памочнік прэзідэнта Мікалай Корбут.

У гасцявой кнізе запісана па-руску: «Зычу сяброўскаму эмірацкаму народу міру, дабрабыту і поспехаў у справе будаўніцтва моцнай квітнеючай дзяржавы». Аднак гэта не почырк Лукашэнкі, ён паставіў тут толькі свой подпіс.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?