Кіраўнік канфедэрацыі гандляроў і рамеснікаў Турцыі (TESK) Бендэві Паландокен прапанаваў адмяніць сістэму «ўсё ўключана» для турэцкіх курортаў, паведамляе газета Sözcü.

На яго думку, турыстычны сектар павінен адыходзіць ад канцэпцыі гасцінічнага турызму. Паландокен лічыць, што з ліквідацыяй «усё ўключана» турысты пачнуць часцей наведваць славутасці і хадзіць па крамах.

Выданне адзначае, што часцей за ўсё паслугай «усё ўключана» любяць карыстацца расійскія і нямецкія турысты. У рамках гэтай сістэмы, тлумачыць Sözcü, турысты рэдка пакідаюць тэрыторыю гасцініцы, бо не хочуць прапусціць сняданак, абед ці вячэру.

У выніку ў большасці выпадкаў яны здзяйсняюць толькі дзве паездкі ўнутры Турцыі — з аэрапорта ў гатэль і назад.

Да 2023 года Турцыя разлічвае ўвайсці ў пяцёрку найлепшых у свеце кірункаў і прымаць каля 50 мільёнаў турыстаў у год. Аднак у экспертным асяродку не ўпэўненыя, што гэта магчыма пры захаванні сістэмы «усё ўключана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0