Так выглядае першая мадэль Aibo
Замест вачэй у Aibo ўсталяваныя два OLED-экраны, якія мяняюць малюнак зрэнак, дзякуючы чаму вочы сабакі здольныя выяўляць эмоцыі. Час працы собакі ад аднаго зарада — дзве гадзіны, час зарадкі — тры гадзіны.
Абноўленая мадэль
Aibo навучылі лепш разумець гаспадароў і ўсталёўваць з імі эмацыйную сувязь. Гэта адбываецца за кошт абноўленай тэхналогіі глыбокага навучання. Дзякуючы ёй гукі, малюнкі, сістэма паводзінаў і звычкі ўладальнікаў апрацоўваюцца адмысловымі датчыкамі, а робат-сабака атрымлівае новыя веды.
Дадатак для тэлефона My Aibo дазваляе больш дэталёва кіраваць сабакам і глядзець фота, зробленыя ім з дапамогай убудаванае камеры. Продажы робата-сабакі пачнуцца ў студзені 2018 года, кошт складзе 1700 даляраў.