Грамадства3535

Асуджаны ў Беларусі баявік уцёк з-пад хатняй хіміі назад у «ДНР»

Пры канцы верасня за ўдзел у баявых дзеяннях асудзілі беларуса, які ваяваў на баку «ДНР». Гэта быў 29-гадовы жыхар Паставаў Аляксей Яршоў. Ён быў пакінуў жонку і дзіця ды паехаў на вайну.

Доказаў наёмніцтва ў суда не было, таму Яршову прысудзілі да двух гадоў гэтак званай «хатняй хіміі».

Але як выявілася, ён уцёк ад пакарання назад у «ДНР» — пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сам Яршоў.

«Збег я шэсць дзён таму. Чаму? Бо той кароткі час у Беларусі быў цяжэйшы за год на вайне. У асноўным гэта сямейныя пытанні. А як збег? Ды элементарна — хто мяне ўпільнуе? Так, быў нейкі чалавек, які прыходзіў, правяраў мяне. Але не ўвесь жа час. Я хуценька праз Расію за два дні даехаў да ДНР», — расказаў Яршоў.

Мы пацікавіліся пра асаблівасці яго крымінальнай справы.

«Я не ведаю, чаму менавіта мяне асудзілі. Я ж не адзін такі ў Беларусі. Так, відаць, вырашылі «наверсе». Каб паказаць мяне, так бы мовіць, з усіх бакоў, нехта ўзламаў мой гугл-дыск, дзе былі фота з Данбаса са зброяй, і потым гэтыя фота былі залітыя на маю фэйкавую старонку, створаную таксама невядомымі. Мне гэтыя фота толькі на раздрукоўках следчы паказваў, бо я асабліва ва УКантакце і не сяджу. Гэтыя ж фота і ў СМІ пайшлі. Значыць, прыцягвалі ўвагу да маёй асобы. Бо ёсць іншыя, якія ціха сядзяць і іх не чапаюць», — расказаў Яршоў і дадаў іншы момант, які яго ўразіў у час следства.

«Ніякай спагады да сябе я не чакаў, бо мяне яшчэ раней папярэдзілі знаёмыя, што па мяне прыйдуць. А, мяркуючы па тым, што я чуў на адрас абаронцаў ДНР падчас следства… Там усе падтрымліваюць Украіну! Людзі з вялікімі зоркамі нават.

Нейкая спрэчка была, я кажу: я кабель ад свайго дому працягну ў ДНР і буду бясплатна ім даваць святло, а яны кажуць: мы і за гэта цябе пасадзім», — рэзюмаваў ён.

Мы папрасілі Аляксея Яршова зрабіць фота ў позе, якую мы скажам, каб пераканацца ў сапраўднасці асобы, што гаварыла з намі па вайберы.

Цяпер Яршоў знаходзіцца на перадавой, у будучыні плануе змяніць прафесію на цывільную. Вяртацца ў Беларусь ён не збіраецца:

«Вярнуся, толькі калі вайна пачнецца, і я спатрэблюся. Але ваяваць буду толькі за Беларусь, бо я ёй прысягу даваў. Але гэта ўсё гіпатэтычна — Расія на нас ніколі не нападзе, а сепаратызму таксама не можа быць — у нас нармальная краіна, нармальныя законы. Я супраць сепаратызму, — кажа Яршоў і нечакана дадае. — Мне здаецца, што хвалі папулярнасці на беларускае ў краіне — гэта добра. Я ж сам вырас у вёсцы, заўсёды гаварыў па-беларуску, а потым як пераехалі ў горад, мне забаранялі. Я казаў «дзякуй», «дзень добры», а на мяне глядзяць, як на дурачка малога! Крыўдна было. Я не кажу, што мы павінны адмаўляцца ад рускай мовы, але сваю ведаць мусім, і гаварыць, і вучыць».

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць