Канцэпт атрымаў назву Fine-Comfort Ride і, акрамя вадароднай цягі, мае яшчэ адну цікавую дэталь: беспаветравыя шыны. Як паведамляе выданне Блумберг, гэтая распрацоўка здольная знізіць вагу аўтамабіляў і павысіць іх прадукцыйнасць.

Акрамя ўсяго іншага, беспаветравыя шыны маюць уласны невялікі рухавік у кожным коле. Кожная шына складаецца з гумы, алюмінія і пластыку. Усе гэтыя кампаненты разам з рухавікамі важаць нават менш, чым традыцыйныя канструкцыі.

Больш за тое, японцы разлічваюць на развіццё тэхналогій, якія дазволяць знізіць агульную масу аўтамабіляў на 30% ужо да 2025 года. Гэта асабліва важна для электракараў і іншых аўто, якія выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя крыніцы паліва, бо зніжэнне масы дасць магчымасць выкарыстоўваць значна меншую колькасць паліва.

Самі беспаветравыя шыны зробленыя на замову аўтагіганта кампаніяй Sumitomo Rubber. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0