Кампанія Gracenote, якая спецыялізуецца ў прагнозах, за сто дзён да пачатку алімпіяды апублікавала віртуальную медальную табліцу Пхенчхана 2018.

Табліца базуе на выніках спартоўцаў за апошнія гады, уключаючы алімпіяду Сочы-2014.

Віртуальная медальная класіфікацыя Пхенчхану-2018

Віртуальная медальная класіфікацыя Пхенчхану-2018

Прагназуецца, што ў медальным заліку пераможа Германія (35 медалёў), Нарвегія - 2-я (32), ЗША - 3-і (29), Беларусь выйграе 1 бронзавы медаль і стане 27-ы ў агульным заліку. Адзіны медаль для Беларусі выйграе фрыстайліст Антон Кушнір.

Больш за ўсё медалёў на Гульнях паводле прагнозу возьмуць нямецкая біятланістка Лаўра Дальмайер (5 залатых, 1 сярэбраны, 0 бронзавых), французскі біятланіст Мартэн Фуркад (4-1-0), нарвежскі лыжнік Марцін Ёнсруд Сундбю (3-1-0), аўстрыйскі гарналыжнік Марсэль Хіршэр (3-0-0), галандскі канькабежац Свен Крамер (3-0-0) і амерыканская канькабежка Хізэр Бергсма (2-0-1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0