Свет5050

Міністр абароны Брытаніі падаў у адстаўку, бо паклаў руку на журналістку

Міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан падаў у адстаўку. Пра свой намер пакінуць пасаду Фэлан апавясціў прэм'ера Тэрэзу Мэй адпаведным лістом. Рашэнне пакінуць пасаду Фэлан патлумачыў сваімі непрыстойнымі паводзінамі ў мінулым.

Фота Telegraph.

«Апошнімі днямі з'явілася некалькі абвінавачванняў у адрас парламентарыяў, у тым ліку і тых, што датычацца маіх паводзін у мінулым. Многія з іх ілжывыя, але я згодны з тым, што ў мінулым я паводзіў сябе ніжэй за той узровень, які патрабуецца для Узброеных сіл краіны, якія я маю гонар прадстаўляць», — гаворыцца ў лісце.

«Я разважаў над сваім становішчам, і цяпер пайду ў адстаўку з пасады міністра абароны», — напісаў Фэлан.

Пра які канкрэтна ўчынак ідзе гаворка, у заяве Фэлана не ўдакладняецца. Раней на гэтым тыдні ён прыносіў прабачэнні за інцыдэнт, які меў месца 15 гадоў таму, нагадвае The Guardian. У прыватнасці, Фэлан прынёс прабачэнні пасля таго, як брытанская журналістка Джулія Хартлі-Бруер распавяла, што той паклаў ёй руку на калена.

Ці былі нейкія іншыя інцыдэнты, якія маглі паўплываць на рашэнне Фэлана пайсці ў адстаўку, незразумела, дадае выданне.

Каментары50

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку9

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка абмеркаваў з Бабушкіным «Бабуліну крынку»9

Памятаеце відэа пра карову ў салоне «Жыгулёў»? Для кіроўцы папулярнасць скончылася праблемамі9

Пуцін змяніў мэты ў вайне — амерыканская разведка9

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца16

Партыю, якую актыўна падтрымліваюць лукашысты, прызналі экстрэмісцкай у Германіі43

Блогера Бяспалава завочна асудзілі на 18 гадоў. Сума кампенсацыі зменшылася ў шмат разоў2

Турысты купілі тур у Рыгу, правялі 36 гадзін у аўтобусе, але нават не трапілі ў Еўрасаюз10

Прапагандыст АНТ пахваліўся, як разгаварыў для свайго фільма беларусаў замежжа. Насамрэч ён нават не размаўляў з імі6

Скандальны мінскі рэстаран змяніў назву, але ўласнікі брэнда ўсё роўна незадаволеныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку9

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка, дзе ён старэйшы на 31 год? Аказваецца, ён быў святаром, а яна вучылася на рэгентку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць