У сувязі з пераносам працоўных дзён, з 6 на 4 лістапада, у расклад руху гарадскога пасажырскага транспарту сталіцы ўносяцца змяненні.
Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», 4 лістапада аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайныя маршруты будуць перавозіць пасажыраў па графіку працоўнага дня.
5 лістапада аўтобусныя і тралейбусныя маршруты будуць працаваць па графіку суботняга дня, трамвайныя маршруты — як па выхадных днях.
6 і 7 лістапада аўтобусныя і тралейбусныя маршруты будуць абслугоўваць пасажыраў па графіку нядзельнага дня, трамвайныя маршруты — па графіку выхаднога дня.