У сераду завершыўся 4-ы тур групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў. У плэй-оф датэрмінова выйшлі «Тотэнхэм Хотспур» і «Манчэстэр Сіці».

«Тотэнхем» не толькі на сваім полі выйграў у «Рэала», але і выйшаў у плэй-оф, фота PA

«Тотэнхем» не толькі на сваім полі выйграў у «Рэала», але і выйшаў у плэй-оф, фота PA

«Шпоры» ўчора перамаглі «Рэал» 3:1, а «Барусія» ў гэтай групе не змагла перайграць на сваім полі кіпрскі «АПОЭЛ» — 1:1.

Тотэнхэм — 10, Рэал — 7, Барусія — 2, АПОЭЛ — 2.

У наступным туры «Рэал» гуляе з АПОЭЛам, а «Барусія» — з «Тотэнхэмам». Немцам, калі і свеціць плэй-оф, то толькі ў Лізе Еўропы.

«Манчэстар Сіці» выйграў у гасцях у «Напалі» 4:2 і таксама гарантаваў пуцёўку ў плэй-оф, украінскі (даўно не данецкі) «Шахцёр» выйграў у «Феенорда» 3:1 і выйшаў, як мінімум, у плэй-оф Лігі Еўропы, каб выйсці ў 1/8 ЛЧ клубу трэба набраць адзін бал.

МанСіці — 12, Шахцёр — 9, Напалі — 3, Феенорд — 0.

Іншыя вынікі: Ліверпуль — Марыбор — 3:0, Севілья — Спартак — 2:1.

Ліверпуль — 8, Севілья — 7, Спартак - 5, Марыбор — 1.

Бешыкташ — Манака — 1:1, Порту — Лейпцыг — 3:1.

Бешыкташ — 10, Порту — 6, Лейпцыг — 4, Манака — 2.

БАТЭ ў Лізе Еўропе сёння гуляе ў гасцях з «Кёльнам». Пачатак гульні ў 23:05.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0