Ім стаў матэрыял пра развітальны тур Deep Purple. Сістэма спасылак на «Нашай Ніве» такая, што кожны наступны артыкул атрымлівае лік па чарзе.

Напрыклад, 150-тысячны артыкул — Пальміра, якую страціла чалавецтва. Прыгожыя і сумныя ФОТА. А вось 100-тысячным артыкулам па тэхнічных прычынах стала навіна з архіву. Справа ў тым, што са старой версіі сайта на новую пераносілі цэлы пласт матэрыялаў.

«Наша Ніва» штодня па буднях публікуе 60-70 навінаў. Самыя чытаныя з іх звычайна набіраюць за суткі да 10 тысяч праглядаў у беларускамоўнай версіі.

Паводле падлікаў Google Analytics, за кастрычнік 2017 года агулам на «Нашай Ніве» было адкрыта больш за 7 мільёнаў старонак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0