Дзяўчынка гасцявала ў бабулі і дзядулі ў Полацкім раёне.

1 лістапада з 16.00 дзіця было на вуліцы, а пенсіянеры займаліся гаспадарчымі справамі. Каля 17.00 дзядуля стаў шукаць унучку і пабачыў яе цела ў сажалцы, паведамляюць следчыя.

Пенсіянер выцягнуў унучку з вады і выклікаў брыгаду хуткай дапамогі. Медыцынскія работнікі канстатавалі смерць.

Вадаём знаходзіцца ў двары дома, нічым не абгароджаны, і падыход да яго свабодны. Цяпер месца здарэння аглядаюць следчыя і эксперты. Паводле папярэдняй інфармацыі, сям'я, у якім жыла дзяўчынка ў Полацку, характарызуецца станоўча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?