Фота: Юрый Абрамачкін.

Фота: Юрый Абрамачкін.

100 гадоў спатрэбіцца для дасягнення рэальнага раўнапраўя — і тое, калі праблемы ў гэтай сферы будуць вырашацца з сённяшняй хуткасцю, паведамляе ТАСС. Даследчыкі адзначаюць, што найбольш складаная сітуацыя назіраецца ў галіне працы і занятасці і доступу да аховы здароўя.

Краінамі-лідаркамі, дзе гэтыя праблемы амаль вырашаныя, на сёння з’яўляюцца Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя, Ірландыя.

Са 144 краін Беларусь займае ў агульным рэйтынгу 26-е месца. Згодна з дакладам, у нас усё яшчэ існуе вялікі разрыў паміж мужчынамі і жанчынамі у аплаце працы, а таксама ў тым, колькі жанчын прадстаўлена на палітычнай арэне.

Дзяўчыны да 25 часцей выходзяць замуж і прымаюць на сябе сямейныя абавязкі, мужчыны ж у такім узросце займаюцца асабістымі справамі. Затое, у параўнанні з мужчынамі, куды больш беларусак маюць адукацыю. Акрамя таго, беларускія паказчыкі агулам лепш, чым у Расіі (71 месца) і ва Украіне (61 месца).

У цэлым аўтары дакладу звярнулі ўвагу на «малую колькасць мужчын у сферах адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння», а жанчын — «у машынабудаванні, будаўніцтве і інфармацыйна-камунікацыйным сектары». Такая сегментацыя, на іх погляд, прыводзіць да таго, што кожны сектар губляе патэнцыйныя выгоды, звязаныя з гендарнай разнастайнасцю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?