Дзіўную рэч знайшлі на цэнтральным праспекце Брэста. Фігура ў зялёным пластыку ляжала, прытуліўшыся да клумбы.

Відавочцы пісалі ў сацсетках, што фігура нагадвала манекен з кардону. Але на ўсякі выпадак мінакі выклікалі міліцыю. На месца прыбылі нават сапёры. Праўда, высветлілася, што небяспекі таямнічы аб’ект не нясе.

Далейшы лёс «манекена» невядомы. Дарэчы, некаторыя ўжо адзначылі, што «манекен» падобны на самаробную чарапашку-ніндзя.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?