Як паведамляе Arab News, першапачаткова візы будуць выдавацца толькі тургрупам і толькі праз аўтарызаваных тураператараў.
Зараз прыехаць у Саудаўскую Аравію па візе маюць права толькі бізнэсмены, мусульмане, якія здзяйсняюць паломніцтва ў Меку, або замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у госці да сябра сям'і. Жанчыны да 30 гадоў павінны падарожнічаць у суправаджэнні мужчыны — мужа ці брата. Мужчына і жанчына, што не знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе, не могуць здзейсніць сумесную паездку ў каралеўства.
У найбліжэйшай будучыні гаворка будзе ісці толькі аб пазнавальным турызме. Магчымасці для пляжнага адпачынку вельмі абмежаваныя: у Саудаўскай Аравіі няма змешаных пляжаў для мужчын і жанчын, піша holiday.by.