Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Аляксандр Захарчанка заявіў, што жыхары Данбаса не жадаюць вяртацца ў склад Украіны.

«Адзіны спосаб упіхнуць нас ва Украіну — гэта татальная зачыстка», — растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, для гэтага ўкраінскім сілавікам «прыйдзецца знішчыць у Данбасе не менш за мільён чалавек».

Таксама Захарчанка адзначыў, што «зваротнай дарогі няма».

Раней у «ДНР» заявілі пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам, нягледзячы на законы аб рэінтэграцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0