Жыхар Крывога Рога Валерый Леўчанка адкрыў доступ да бета-версіі анлайн-сэрвісу «Пісец», які генеруе рукапісны тэкст на аснове электронных дакументаў.

Сёняшні прагноз надвор'я з НН у версіі «Пісца»

Распрацоўшчык завяршае этап бэта-тэставання, але ягоную працу ўжо можа ацаніць любы жадаючы. Сэрвіс можа асабліва быць запатрабаваны тымі студэнтамі, чые выкладоўцы дагэтуль стасуюць сумнеўную практыку «допускаў за макулатуру», то бок вымагаюць папяровых канспектаў на заліках і іспытах.

У адрозненне ад раней створаных тэхнічных рашэнняў праблемы студэнцкай ляноты на лекцыях, «Пісец» генеруе тэкст з рознымі памылкамі, каб ён выглядаў максімальна рэалістычна. Праверка паказала, што праграма нават ўлічвае натуральны нахіл тэксту пры пісьме правай рукой.

Па словах аўтара, пасля запуску поўнафункцыянальнай версіі з рознымі рукапіснымі шрыфтамі, сэрвіс застанецца бясплатным. Як паказалі тэсты, «Пісец» таксама разумее украінскую, беларускую мовы - і ўсе знакі лацінскага алфавіту.

Зараз карыстальнікам даступны толькі базавы генератар тэкстаў, аднак у рэлізе таксама з'явіцца некалькі відаў разліновак для ліста А4 (клетка, лініі і аркуш для справаздач, аформлены паводле дзяржстандарту). Сам аўтар адзначае, што пры жаданні можна наладзіць друк і непасрэдна на сшыткавых лістах. Перайсці на сэрвіс «Пісец» можна па спасылцы.

Гатовыя «канспекты».

Гатовыя «канспекты».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1