Звароты да мясцовых уладаў з патрабаваннем адмяніць канцэрты Віктара Мілько (Каліны) напалохалі спевака, які сімпатызуе тэрарыстам з «ДНР» і «ЛНР». Па абарону шансанье звярнуўся да кіраўніка Беларусі — паведамляе Белсат

Жыхары Горадні і Берасця запатрабавалі ад уладаў забараніць правядзенне канцэртаў Каліны ў іх гарадах.

Спявак адрэагаваў на гэта зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, які апублікаваў таксама ў сацсетках:

«Я не адчуваю сябе ў бяспецы! Мяне пераследуюць радыкалы. Зрываюць канцэрты. Работнікі культуры і ідэалогіі, як я мяркую з мясцовымі кіраўнікамі гарадоў, як гэта было ў горадзе Рэчыца, як гэта адбывалася ў горадзе Ворша, спалохаўшыся радыкалаў ад апазіцыі, рушыўшы ўслед за імі, сарвалі (Рэчыца) мой канцэрт, а ў Воршы адмянілі».

Таксама Каліна адзначае, што Лукашэнка — «лепшае, што магло здарыцца з Беларуссю». І супрацьпастаўляе сваю дзейнасць творчасці Міхалка. Сваіх гледачоў шансанье запісвае ў электарат Лукашэнкі, а прыхільнікаў Міхалка ў апазіцыю.

«Мой глядач, гэта ў масе выбаршчык з маімі поглядамі. Я змірыўся з тым, што ў дачыненні да мяне дзейнічае нейкая забарона ў сродках масавай інфармацыі. Але я не магу прыняць сітуацыю, калі апазіцыя, радыкалы, нацыяналісты, бандэраўцы ўчынілі цкаванне маёй творчасці і майго імя, а некаторыя дзяржаўныя чыноўнікі, па прыкладзе Рэчыцы і Воршы ім дапамагаюць у гэтым. Застаюся прыхільнікам свайго Прэзідэнта і яго выбаршчыкам», —- піша Каліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0