У горадзе Торнтан, штат Каларада, сёння адбылася страляніна ў гандлёвым цэнтры Walmart. Загінулі тры асобы, жанчына і двое мужчын — паведамляе CNN. Паліцыі ўдалося хутка затрымаць нападніка. Падазраванага, 47-гадовага Скота Острэма зараз трымаюць пад вартай.

фота — CNN

фота — CNN

 Страляніна пачалася каля касавых апаратаў і выклікала агульную паніку. Людзі пачалі масава выбягаць з крамы, што прывяло да цісканіны ў дзвярох.

Прадстаўнікі паліцыі Торнтана заявілі, што страляніна, хутчэй за ўсё была хаатычнаю, а не спланаваным актам тэрору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0