Сёння каля 17 гадзін на станцыі Гудагай (пры праездзе з Вільні ў Менск) беларускімі памежнікамі зняты з цягніка ўкраінскі праваабаронца Назарый Баярскі (Nazarii Boiarskyi). Яму абвешчана аб забароне на ўезд у Рэспубліку Беларусь.

Як паведаміла ў сваім ФБ беларуская праваабаронца Алена Танкачова, грамадзяніну Украіны не патлумачылі прычынаў, тэрмінаў забароны і не назвалі на падставе якога дакумента, рашэннем якога органа яму забаронены ўезд у Беларусь.

Не так даўно Назарый Баярскі быў у Мінску. Сёння ж пасля атрымання ў пашпарт адзнакі ад памежнікаў з забаронай на ўезд у нашую краіну, грамадзяніна Украіны збіраюцца выслаць у Літву каля 22.00 мінскага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0