Барысаўскі БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі Еўропы прайграў нямецкаму «Кёльну» з лікам 2:5.
Беларусы прапусцілі першымі.
Аднак пасля прыгожы розыгрыш вуглавога прывёў да гола Няманні Мілунавіча.
А пасля выдатны ўдар атрымаўся ў Мікалая Сігневіча. Адзначым, што абедзве галявыя перадачы аддаў Аляксей Рыас.
На перапынак БАТЭ сышоў, перамагаючы 2:1.
Аднак у другім тайме ў беларускага клуба атрымлівалася мала што. Імкнучыся адыграцца, БАТЭ пакідаў пустыя зоны ў абароне, і гэтым карысталіся немцы.
У паралельным матчы лонданскі «Арсенал» не змог перамагчы сербскую «Црвену Звезду» — 0:0.
Такім чынам, пасля чатырох тураў табліца групы выглядае наступным чынам:
- Арсенал — 10 балаў
- Црвена Звезда — 5 балаў
- БАТЭ — 4 балы
- Кёльн — 3 балы.
Наступны матч БАТЭ згуляе дома з «Црвенай Звездай».