Сёньня на сайце найбуйнейшага беларускага парталу -- tut.by ладзіцца апытаньне «Ці пойдзеце вы на выбары?» Маюцца на ўвазе парлямэнцкія выбары, што маюць прайсьці ўжо ў наступную нядзелю, 28 верасьня.

Па стане на 11:00 чацьвярга вынікі наступныя:

Абавязкова — 16,54% (199)

Хутчэй так, чым не — 15,13% (182)

Хутчэй не, чым так — 18,45% (222)

Не — 44,8% (539)

Яшчэ ня вызначыліся — 5,08% (61)

Як вынікае, зьбіраюцца браць удзел у выбарах 31,67 % адсоткі тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні; не зьбіраюцца ісьці на выбары 63,25 %.

Зьвяртае на сябе таксама ўвагу вельмі нізкім працэнт тых, хто адназначна ня вызначыўся — 5,08%. Звычайна такі працэнт большы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0