03.11.2017 / 09:40

Восем займальных гісторый з жыцця Якуба Коласа, якому сёння 135 год 15

Сёння Якубу Коласу — 135. Па просьбе «Мовы Нанова» бацьку ўспамінае малодшы сын класіка — Міхась Міцкевіч.

Міхась Міцкевіч з бацькам, канец 1920-х.

Exif_JPEG_420

Міхась Міцкевіч з уласным партрэтам бацькі, 2017 год

Малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч прыгадвае цікавыя ды забаўныя гісторыі з жыцці свайго славутага бацькі.

Як Купала навучыў сына Коласа спяваць «непрыстойныя» спевы

Прыйшоў настаўнік са школы са скаргай, што сын Юрка распявае непрыстойныя песні ў школе. Сталі разбірацца, хто навучыў. Аказваецца, Янка Купала, калі гуляў у нас у шахматы, распавяў: «Дайце мне за руб з палцінай дзевіцу з агнём». Разумеў хлопчык тады ці не — невядома, але настаўнік прыйшоў.

Пра першую сустрэчу з Купалам

Вельмі саромеліся, калі сустрэлі адзін аднаго, язык адняўся ў аднаго, у другога. Але ж Купала захапіў з сабой трошкі гарэлкі, і бацька калі даведаўся, што прыйшоў Купала да яго, таксама захапіў кварту гарэлкі. Ну тады гарэлка была 29 градусаў, не такая моцная, можна было многа выпіць. І вось калі яны ўжо трохі выпілі, тады развязаліся ў іх языкі, і яны цэлую ноч прагаварылі. Ну аб чым? Канешне, аб праблемах беларускай мовы, для каго яны пішуць, тады ж толькі-толькі была адменена забарона карыстацца беларускай мовай, уведзеная Мікалаем-царом. З дзіцячых год я памятаю, як Купала часта прыходзіў да нас. Яны ішлі ў бацькавы кабінет, і там гаварылі ўжо. Купала прыносіў мне кулёчак цукерак ці пячэнне, падараваў два шыкоўныя яшчэ дарэвалюцыйныя альбомы з жывёльным светам — ён ведаў, што я цікаўлюся вельмі жывёламі. А так яны гулялі ў шахматы, абмяркоўвалі розныя пытанні…

Як Колас абвёў вакол пальца маладога пісьменніка

У Саюзе пісьменнікаў у канцы 20-х-пачатку 30-х гг. ладзіліся вечарыны: там яны песні спявалі, танцавалі, чыталі вершы, свае прысвячэнні, пародыі і г.д. І Коласу стала вядома, што Андрэй Александровіч рыхтуе паэму, каб «скінуць» гэтых старых пісьменнікаў — маўляў, ідзе маладое пакаленне, новае. І Колас напісаў верш «Сон ці я» у піку Александровічу. Ён не захаваўся, у мяне толькі ўрыўкі ў памяці..Ідуць на Парнас паэты Гук і Водгук і спрачаюцца між сабою. Аднолькавыя абсалютна, але не пагаджаюцца. І там такія былі радочкі:

Эх, падайце нам Гарэцкага,

штурхача маладзецкага.

Скінем музу заняпалую —

і верх возьмем над Купалаю.

Ад Якуба дзядзькі Коласа

не пакінем нават воласа!

А з Бядуляю з тым крывуляю

мы пакончым адной дуляю.

 

І вось калі Колас прачытаў гэта, ужо Александровіч не пайшоў, канешне.

 

Як Колас убачыў пераклад у сне

Уночы бацька спаў мала. Гадзіны чатыры — не больш. Хаця клаліся не позна — у сям’і было прынята, каб аб 11 усе былі дома, укладваліся. Бацька прачынаўся пасярод начы, ляжаў абдумваў творы. Калі ён перакладаў пушкінскую «Палтаву», вельмі цяжка было перакласці «Ціха ўкраінская ноч». І сярод сну ён убачыў пераклад — «Лагодна ўкраінская ноч».

 

Як Колас пасмяяўся з курортнага адпачынку Купалы

Купала на бровары працаваў і, канешне, прызвычаіўся да гарэлкі. Выпіваў добра, а пасля ездзіў на курорт і папраўляў здароўе — кожны год. А Коласу не пашанцавала, ён ездзіў адзін ці два разы. І ён напісаў такую эпіграму, «бясконцую»:

«Абмыецца Янка ў нарзане,

Прыедзе здаровы як бык.

Гарэлку ж піць Янка як стане,

Дык з’ездзе наш Янка на пшык.

Зноў Янка возьме пуцёўку,

Стралою махне на курорт.

Бо Янка наш мае галоўку,

Бо Янка наш хітры як чорт.

Абмыецца Янка ў нарзане,

Прыедзе здаровы як бык…»

 

І так можна бясконца чытаць. Праўда, бацька пасаромеўся прачытаць самому дзядзьку Янку, эпіграму перадаў Алесь Дудар. І Янка Купала трохі пакрыўдзіўся, чаму не сам Колас прачытаў.

 

Як Колас ўлез рукой у торт на свяце

На нейкае свята перад вайной бацькі замовілі вялікі торт, а мне даручылі везці гэты торт да Янкі Купалы. На машыне завозіў, такі аграменны торт, паставілі на стале. І вось калі бацька віншаваў і паціскаў руку Купалу, набраў у лацкан гэтага торту — поўны лацкан крэму!

 

Як Колас Янку Маўра «пакрыўдзіў»

Калі мы з нявестай (дачкой Янкі Маўра) маёй вырашылі пабрацца, я падумаў, а што, калі разыграць нашых бацькоў. Я ёй кажу: «Наташа, ты пазвані свайму бацьку, каб ён павіншаваў майго бацьку, што я жанюся». А сам пазваніў свайму бацьку і сказаў павіншаваць яму Маўра, што яго дачка замуж выходзіць. Яна пазваніла, Янка Маўр пытаецца: «А на кім жа жэніцца Міхась? Ён жа прыходзіў да цябе». Ну яна і прызналася, а мне не сказала пра гэта. І калі вось у Саюзе пісьменнікаў двое старых сустрэліся, Колас як абавязковы чалавек павіншаваў Маўра, але ж ён не ведаў, за каго выходзіць замуж Наташа. І Янка Маўр пытаецца: «Ну і што мы будзем рабіць з нашымі дзецьмі»? А Колас адказвае: «А што хочаш! Мне якая справа?». Той пайшоў дахаты, расказаў жонцы, тая, канечне, у слёзы, што Колас не хоча з намі парадніцца. І стары Маўр пакавыляў да нас, прыйшоў, а дома толькі дамработніца. І яна пытаецца, бо чула нешта: «Дык з кім жа Міхасёк жэніцца? Ці не з вашай Наташай»? — «А вы што не ведаеце?» — «Не». Пасля прыйшоў Колас, стукнуў кулаком па стале — маўляў, чаму мне не сказалі. Потым дастаў бутэльку, выпілі яны, і пайшло ўжо ўсё ладна. Жарт быў дурацкі, канешне, але па маладосці такое бывае.

Як Колас пратэставаў супраць сядзелкі

Да Коласа ў лечкамісіі лекары прыставілі персанальную сядзелку. А яго гэта сціскала, ушчамляла… І ён напісаў тады верш гэтым лекарам:

«О дактары, замахі вашы мелкі.

Да гэтага, відаць, прывучаны вы змалку.

Чаму ж, чаму ж замест сядзелкі

Вы не прызначылі ляжалку?»

21
задаволены / Адказаць
03.11.2017 / 10:09
Как нам не хватает сейчас мыслителей уровня Якуба Коласа, Янки Купалы и Максима Горького! Нам нужны мастера слова и пера, чтобы развернуть весь этот гадюшник паразитов и приспособленцев. Вперед к новой Социалистической революции!
4
Люстэрка / Адказаць
03.11.2017 / 11:51
задаволены, ваш Максім Горкі, майстар слова і пяра, ездзіў па савецкіх канцлагерах Гулаг з інспекцыяй, а потым пісаў пра іх хвалебныя артыкулы. Каб адбяліць рэжым Сталіна. Замежныя краіны не хацелі купляць драўніну ў Сталіна, калі даведаліся, што яе нарыхтоўваюць рабы ў канцлагерах. Сталіну тэрмінова спатрэбіўся нехта ўплывовы, хто напіша, што ў лагерах працуюць выключна крымінальнікі і побытавыя ўмовы ў іх нармальныя, што ніхто не мрэ ад голаду і невыносна цяжкай працы. Горкі бачыў усе жахі лагероў, хадзіў і нават плакаў. У адным спецыяльна падрыхтаваным для паказухі дзіцячым бараку адчайны 14-гадовы падлетак падаў голас: "Паслухай, Горкі, усё, што ты бачыш, няпраўда, а хочаш праўду ведаць?" Усіх вывелі з барака, нават гэпэўшнікі (ГПУ=НКВД) і хлопчык паўтары гадзіны расказаў, што насамрэч адбываецца. Горький вышел из барака, заливаясь слезами. Ему подали коляску ехать обедать на дачу к начальнику лагеря. А ребята хлынули в барак: "О комариках сказал?" - "Сказал!" - "О жердочках сказал?" - "Сказал!" - "О вридлах сказал?" - "Сказал!" - "А как с лестницы спихивают?.. А про мешки?.. А ночёвки в снегу?.." Всё-всё-всё сказал правдолюбец мальчишка!!! 22 июня, уже после разговора с мальчиком, Горький оставил такую запись в "Книге отзывов", специально сшитой для этого случая: "Я не в состоянии выразить мои впечатления в нескольких словах. Не хочется да и стыдно (!) было бы впасть в шаблонные похвалы изумительной энергии людей, которые, являясь зоркими и неутомимыми стражами революции, умеют, вместе с этим, быть замечательно смелыми творцами культуры". 23-го Горький отплыл. Едва отошел его пароход - мальчика расстреляли. http://www.solovki.ca/writers_023/maxim_gorky_solovki.php
1
настауник / Адказаць
03.11.2017 / 12:55
В  1962 г.  мы  ездили   в  Николаевщину  и  жили  в  палатках  на  берегу  Немана. Тогда  ещё  был  жив  младший  брат  Я.Коласа, который  нам  наизусть  читал  произведения  своего  старшего  брата. Сохранились  и  фото  с  тех  времен. Побольше  надо  печатать  материалов  о  наших  белорусских  поэтах  и  писателях! Именно  они  и  были  носителями  языка  и  прививали  интерес  к  языку.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру