Зміцер Вайцюшкевіч «вярнуўся» ў Мінск з вялікім святочным канцэртам. Апошнія 10 гадоў улады то ўвогуле не дазвалялі выступы апальнага музыкі, то адмянялі іх пад надуманымі падставамі, накшталт прарыва каналізацыі. А калі Тодару і дазвалялі выйсці на сцэну — дык толькі на невялікую: то ў якой-небудзь аграсядзібе, то ў Доме культуры глухіх на ўскрайку сталіцы.

Але 2 лістапада Вайцюшкевіч, нарэшце, даў у Мінску канцэрт на вялікай сцэне, на які змаглі прыйсці ўсе-ўсе-ўсе. Музыка выступіў у КЗ «Мінск» — прычым, каб зала ўмясціла ўсіх ахвочых, давялося ўпершыню за доўгі час прадаваць квіткі на балкон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?