Прамова Кірыла на XXI Сусветным рускім народным саборы. Фота: patriarchia.ru

Прамова Кірыла на XXI Сусветным рускім народным саборы. Фота: patriarchia.ru

«Чуюцца галасы, што сучасныя тэхналогіі здольныя ствараць штучны інтэлект і штучныя органы, што хутка ўдасца так мадэрнізаваць наш розум і цела, што ўзнікнуць новыя істоты. Вера ў тэхналогіі сёння — тое ж, чым была вера ў прагрэс. Гэта своеасаблівая квазірэлігія, — выказаўся патрыярх на пасяджэнні XXI Сусветнага рускага народнага сабора. — Усё гэта вядзе ў бок ад магістральнага хрысціянскага шляху. У канчатковым выніку — у бок расчалавечвання, гіпертрафаванай індывідуалізацыі, а значыць — і да разбурэння соцыума і канца гісторыі».

Таксама кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы назваў імклівае развіццё медыцынскіх і генетычных тэхналогій сур'ёзным выклікам традыцыйнаму грамадству і хрысціянскаму погляду на чалавека:

«Сур'ёзным выклікам бачыцца бурнае развіццё медыцынскіх і генетычных тэхналогій. Футуролагі ўжо прадказваюць хуткае расслаенне чалавецтва на дзве расы. Адным прадракаюць веліч звышлюдзей, а іншым — лёс падначаленых».

Па словах патрыярха, прадстаўнікі глабальных элітаў мараць за кошт дарагіх тэхналогій трансфармаваць свае целы так, каб смерць для іх адсунулася на многія дзесяцігоддзі, у той час як для абсалютнай большасці людзей гэта будзе немагчымым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?