Культура1818

Археолагі абураюцца: пад Вілейкай зносяць гарадзішча Жалезнага веку

Каля вёскі Арпа, што ў Вілейскім раёне, зносяць насып — раней там было гарадзішча. Цяпер будуць здабываць пясок.

Гарадзішча Арпа адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Адно з Вілейскіх дарожна-будаўнічых упраўленняў распрацоўвае кар'еры. Частка з іх ужо амаль выпрацаваная, таму ў адпаведнасці з геалагаразведкай залежаў пяску будаўнікі перайшлі на новы, пад вёскай Арпа. Плануецца, што кар’ер з’явіцца на месцы гарадзішча, скардзяцца мясцовыя актывісты.

Гарадзішча сёння — гэта пагорак, на якім некалі стаяла пасяленне. У зямлі могуць знаходзіцца парэшткі старажытных рэчаў.

«Пару год таму, як высветлілася, гэтую тэрыторыю аддалі мясцоваму ДБУ на распрацоўку кар’ера. Ніхто, ані ў райвыканкаме, ані ў аблвыканкаме, не скарыстаўся законам пра абарону помнікаў», — кажа археолаг Максім Чарняўскі.

Гарадзішча ўжо пашкодзілі бульдозерамі.

«Мы проста пад’ехалі туды і назбіралі фрагменты посуду, металічныя вырабы», - кажа Чарняўскі.

«Што зараз рабіць — незразумела. Помнік пашкоджаны страшна. Культурны пласт пад маркай «урадлівай глебы» на большасці помніка згарнуты бульдозерам у валы, рэшткі культурніка па перыметры гарадзішча. Адпаведна, яго як мінімум трэба капаць для кансервацыі, але, падаецца, там усё ж будзе знос. Значыць, трэба капаць цалкам на знос. Плюс ва ўчастак ўваходзіць кавалак вёскі, якая існавала яшчэ да вайны. Нават на схілах гарадзішча ёсць ганчарная кераміка. А значыцца, патрэбнае павальнае абследаванне усяго ўчастку. Гіганцкія грошы, улічваючы надыход зімовага перыяду», — пішуць мясцовыя актывісты.

«Гарадзішча — не помнік, але археалагічны аб'ект. Паводле закона, мусіць быць экспертыза гісторыкаў. Улады гэтага не зрабілі», - звяртае ўвагу Чарняўскі.

Вядома, што пасля таго, як справай заняліся мясцовыя актывісты, будаўнікі свае працы спынілі. Але пасля пачалі ізноў — і зараз капаюць вельмі хутка, кажа Чарняўскі. На думку археолага, гэта звязана з тым, што пакарання за знос такога аб'екту, як гарадзішча, фактычна няма.

«Будаўнікі цяпер закладнікі сітуацыі, якая склалася не па іх віне. І яны, хутчэй за ўсё, вырашылі, што танней будзе скончыць працы і заплаціць пасля нейкі штраф, чым чакаць невядома колькі», — мяркуе Чарняўскі.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей19

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць