Пра гэта заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН прэс‑сакратар МЗС Літвы Віялета Гайжаўскайтэ.

Прэс‑сакратар літоўскага знешнепалітычнага ведамства назвала «асабліва важным» рашэнне, прынятае міністрамі замежных спраў ЕС на пасяджэнні 15 верасня, бо яно «адкрывае магчымасці для аднаўлення дыялогу і перагляду існуючых санкцый».

Прывітаўшы важныя крокі, зробленыя Беларуссю, еўрапейскія міністры падкрэслілі важнасць далейшых крокаў у гэтым кірунку.

«Такі рух Беларусь можа прадэманстраваць на выбарах у парламент», — заявіла В.Гайжаўскайтэ.

Паводле слоў прадстаўніка МЗС Літвы, нягледзячы на неафіцыйнасць, сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Літвы напярэдадні пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін ЕС была плённай: яны «абмяняліся меркаваннямі па шырокім спектры важных двухбаковых пытанняў, а таксама разгледзелі сітуацыю ў рэгіёне».

Прэс‑сакратар МЗС Літвы зазначыла, што былы палітзняволены

Аляксандр Казулін, які 15—17 верасня правёў шэраг сустрэч у еўраструктурах, стаў «сімвалам барацьбы за свабоду, за грамадзянскія правы».
Паводле яе слоў, сімвалічнымі былі і яго сустрэчы з прадстаўнікамі еўрапейскіх дзяржаў, якія, «несумненна, праяўляюць вялікую цікавасць да працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі». «Галоўнае, што ЕС адкрыў дзверы дыялогу з Беларуссю, калі краіна будзе дэманстраваць такое імкненне», — сказала В.Гайжаўскайтэ.

«У Літвы ёсць свае інтарэсы ў Беларусі, як і ў Беларусі ў Літве», — зазначыла яна. Прэс‑сакратар падкрэсліла, што «дыялог па многіх пытаннях, якія маюць прамое дачыненне да штодзённых патрэб нашых народаў, павінен працягвацца».

«Вынікі гэтага дыялогу добра вядомыя — канчаткова дэмаркіравана дзяржаўная мяжы, расце гандлёвы абарот, ажыццяўляецца транзіт, заканчваецца падрыхтоўка пагаднення аб узаемных паездках жыхароў прыгранічных раёнаў», — сказала В.Гайжаўскайтэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?