У падоўжаныя лістападаўскія выходныя праца гарадскога пасажырскага транспарту будзе арганізавана па адмысловым графіку, паведамляе Мінсктранс.
У суботу 4 лістапада аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайныя маршруты будуць працаваць паводле графіку працоўнага дня;
У нядзелю 5 лістапада аўтобусныя і тралейбусныя маршруты будуць працаваць паводле графіку суботняга дня, трамвайныя маршруты па графіку выходнага дня;
У панядзелак і аўторак 6 і 7 лістапада аўтобусныя і тралейбусныя маршруты будуць працаваць паводле графіку нядзельнага дня, трамвайныя маршруты паводле графіку выходнага дня.