EPA

EPA

Кампанія Netflix адхіліла ад здымак амерыканскага акцёра і зорку серыяла «Картачны домік» Кевіна Спэйсі, якога абвінавачваюць у сэксуальных дамаганнях. Пра гэта паведамляе Variety са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

«Netflix больш не будзе прымаць удзелу ў вытворчасці «Картачнага доміку» з удзелам Кевіна Спэйсі», - паведамілі выданню ў прэс-службе. Па словах крыніцы Variety, блізкай да вытворчасці серыяла, юрыдычна гэта з'яўляецца першым крокам да разрыву кантракту.

Спэйсі апынуўся замяшаным у сэкс-скандале пасля таго, як акцёр Энтані Рэп абвінаваціў яго ў дамаганнях. Апошні заявіў, што інцыдэнт адбыўся ў 1986 годзе, калі Рэпу было 14 гадоў. Спэйсі заявіў, што не памятае такой сустрэчы і выбачыўся за свае паводзіны. Тады ж акцёр прызнаўся ў сваёй гомасэксуальнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0