Госцем кінафестывалю «Лістапад» стаў расійскі рэжысёр Уладзімір Мяньшоў. На сцэне яму ўручылі прыз ад Аляксандра Лукашэнкі «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве».
Адметна, што калі Мяньшоў прыехаў у Мінск, чыноўнікі сустракалі яго на вакзале. Як вынікае з тэлесюжэта на АНТ, начальнік упраўлення па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Аляксандр Рыдван нават цягнуў сумкі расійскага госця.
Мяньшоў (злева) і Рыдван (справа).
Рыдван — колішні намеснік старшыні праўлення АНТ, стваральнік прапагандысцкіх фільмаў.