Калона мае рушыць ад Парка Чалюскінцаў а 12-й. У Курапатах адбудзецца кароткі мітынг. Шэсце па праспекце Незалежнасці, вуліцах Мірашнічэнкі і Сядых звычайна займае больш за дзве гадзіны.

Шэсце ў Курапаты арганізоўвае Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Яно дазволенае Мінгарвыканкамам.

Курапаты — гэта месца пахавання ахвяраў савецкага рэжыму. Мяркуецца, што там спачываюць некалькі дзясяткаў тысяч закатаваных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?