05.11.2017 / 13:06

Больш за сто чалавек загінулі ў страшным тэракце ў Сірыі 7

Ахвярамі тэракта ў пункце збору ўцекачоў каля Дэйр-эз-Зора ў Сірыі сталі больш за 100 чалавек. Пра гэта паведамляюць сірыйскія СМІ.

Дэйр-эз-Зор — цэнтр адной з правінцый на паўночным усходзе Сірыі. Сілы, верныя ўраду Асада, вытрымалі ў ім трохгадовую аблогу баевікоў Ісламскай дзяржавы

Пра поўны прарыў блакады і вызваленне горада Расія і Дамаск абвясцілі два дні назад. Наступ у кірунку Дэйр-эз-Зора праводзілі супольна сілы Асада, расійскі корпус і праіранскія фарміраванні.

У 2012 годзе частку горада захапілі антыасадаўскія паўстанцы. У 2014 годзе іх выцясніла Ісламская дзяржава. Асадаўцы трымалі пад сваім кантролем вайсковае лётнішча і прыкладна 40% тэрыторыі горада вакол яго. Дзякуючы таму, што спачатку партызаны, а пасля ісламісты не мелі проціпаветраных ракет, ураду ўдавалася забяспечваць гарнізон горада паветраным мостам.

У Дэйр-эз-Зоры месцяцца асноўныя радовішчы сірыйскай нафты. Урадлівая даліна Еўфрата выкарыстоўваецца для сельскай гаспадаркі. 

Зацятыя баі ў правінцыі Дэйр-эз-Зор працягваліся ўвесь 2017 год. Пра ступень іх інтэнсіўнасці сведчыць той факт, што ў іх загінуў камандзір «расійскіх ваенных дарадцаў» у Сірыі генерал-лейтэнант Валерый Асапаў. 

Па стане на першыя дні лістапада правы бераг Еўфрата занялі сірыйскія ўрадавыя і расійскія войскі, а левы — Сірыйскія дэмакратычныя сілы, якіх падтрымліваюць амерыканцы. 

СГ

7
задаволены / Адказаць
05.11.2017 / 14:02
Засталося знішчыць тэрарыстаў з т.з. СДС.
8
кнорас / Адказаць
05.11.2017 / 14:53
задаволены, Не пишы не падумаушы, нармальныя людзи зробядзь высновы, што з табой не усе да ладу.
7
Гойко Митич / Адказаць
05.11.2017 / 15:15
задаволены, карты в руки. Езжай через ЧВК России помогать асадовской хунте бороться с народом Сирии.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру