05.11.2017 / 14:53

Velcom правёў беларускамоўны паэтычны батл у Галерэі «Мінск» 2

Батл — значыць «бітва». Гэтае слова спачатку ўвайшло ў лексікон рэпераў, пад уплывам амерыканскага рэпа. Батлы сталі праводзіць і проста паэты. Гэта спаборніцтвы, на якіх аўтары чытаюць свае хатнія загатоўкі і імправізуюць у адказ на вершы суперніка.

3 лістапада свой паэтычны батл арганізаваў мабільны аператар velcom у рамках свайго праекта «Чытаем па-беларуску з velcom».

Паядынак адбыўся ў дзень 135-гадовага юбілею Якуба Коласа, пераможцу вызначылі гледачы. У складзе зборных выступілі беларускія паэты і акцёры. На рынгу ў «Galleria Minsk» яны чыталі як свае вершы, так і творы двух славутых класікаў.

У «Зборную Коласа» увайшлі паэтка Кацярына Масэ, актрыса Алеся Сівохіна і паэт Алесь Снег. «Зборная Купалы» складалася з паэткі Маргарыты Латышкевіч, акцёркі Насты Жлукценкі і паэта Мікіты Найдзёнава.

Паэтычны баттл складаўся з трох раўндаў, у кожным з якіх сустрэліся па адным прадстаўніку ад кожнай каманды. Вёў «Вершус» акцёр Купалаўскага тэатра Раман Падаляка, а пераможцаў выяўлялі пры дапамозе шумамера.

0
Алесь Кныр / Адказаць
05.11.2017 / 18:38
Ну и? Кто победил? Где видео? Что запомнилось? Сколько было народу? Не репортаж а абы што
0
arcrow / Адказаць
05.11.2017 / 18:41
Рэдакцыя, гэты баттл здымаўся анлайн. Ёсць спасылкі на Фэйсбук і укантакце. https://m.vk.com/video-3583102_456239241?list=7fcdecbc8665b91633&from=wall-3583102_113264 Я лічу такія навіны цікавей з відэа выкладваць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру