05.11.2017 / 15:17

У ЗША сенатара-лібертарыянца пабілі ў спрэчцы за лужок між дамамі 7

Рэнд Пол. Фота washingtonpost.com.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Боўлінг-Грын у штаце Кентукі, дзе пражывае сенатар Рэнд Пол. Палітыка збіў сусед — доктар-анестэзіёлаг.

Тэрыторыя паміж іх дамамі з'яўляецца прадметам даўняй спрэчкі.

Доктар напаў на суседа, калі той касіў траву на спрэчным лужку.

Рэнд Пол — адзін з лідараў лібертарыянцаў ЗША. Яны выступаюць за поўнае абмежаванне ролі дзяржавы, адмену большасці падаткаў, свабоднае нашэнне зброі і легалізацыю наркотыкаў.

У пытаннях падаткаабкладання і права на зброю яны блізкія да рэспубліканцаў. У пытаннях жа забароны смяротнага пакарання, права на гей-шлюбы і дэкрыміналізацыі наркотыкаў — да дэмакратаў.

Доктар-сусед быў арыштаваны паліцыяй і адпушчаны пад заставу 5000 даляраў. Яму выставілі абвінавачванне ў нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў, яму пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да аднаго года.

СГ

2
DVD / Адказаць
05.11.2017 / 15:21
Усё, што трэба ведаць пра палітычную сістэму Злучаных Штатаў Амерыкі, можна прачытаць у НН.
1
Ахрэм / Адказаць
05.11.2017 / 15:24
Спадзяюся ніводная дама не пацярпела. Альбо лужок быў між хатамі ? Мне узгадваецца, у беларускай мове ёсць слова "хата".
17
Калевала / Адказаць
05.11.2017 / 16:18
а што гэты барацьбіт за абмежаванне ролі дзяржавы да дзяржаўных органаў пабег, як толькі яго пабілі? Што, здачы даць не асіліў? Магчыма, гэты прыкры выпадак яго ад лібертарыянства адцурае, бо ўцяміць, што, калі сам не качок, дык цяжка будзе яму ў лібератарыянскім свеце?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру