Жудаснае ДТЗ адбылося ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці: легкавік урэзаўся ў дрэва. Ад удару машыну разарвала на дзве часткі. У выніку пяць чалавек загінулі, адзін — у рэанімацыі.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік прэс-службы ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.
Аварыя здарылася 5 лістапада каля 22.40, на ўездзе ў вёску Дражакі.