Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац наведаў 2-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу, дзе знаходзіцца пацярпелы дзевяцігадовы школьнік, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Чытайце: Ліцэіст уратаваў 4-класніка, які тануў у Свіслачы. Бацькі ў гэты час пілі дома
У чацвер хлопчык выйшаў з комы, быў адключаны ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх і стаў самастойна дыхаць.
Ліцэіст Віталь, які выратаваў яго, падарыў канструктар «Лега». Ад кіраўніцтва горада выратаванаму дзіцяці перадалі вялікі кошык садавіны.
Віталь (злева) і выратаваны Антон.
Як выявілася, Віталь і сам не надта добра ўмее плаваць. Больш-менш папрактыкавацца атрымалася толькі гэтым летам, калі ён адпачываў на моры.
А вось Антон плаваць наогул не ўмее. У сувязі з гэтым Андрэй Шорац паабяцаў, што хлопцам падораць абанементы ў басейн: аднаму для ўдасканалення навыкаў, другому — каб вучыўся трымацца на вадзе.