Гатэль экс-«Кемпінскі» каля цырка стане ўпрыгожаннем Мінска. Такое меркаванне выказаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац у праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь — 1».
Архіўны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна
«Я ўпэўнены ў тым, што падыходы расійскага «Сбербанка» досыць сучасныя, прафесійныя. Упэўнены, што і гэты гатэль, і прылеглыя аб'екты будуць упрыгожваць горад. Добраўпарадкуем набярэжную і парк прывядзем у парадак. Думаю, што праз некалькі гадоў гэты комплекс будзе годным аб'ектам горада», — упэўнены Шорац.
Экс-«Кемпінскі» плануецца дабудаваць да 2020 года.