Бельгійскі суд вызваліў былога кіраўніка Каталоніі Карлеса Пучдэмона і чатырох яго паплечнікаў. Нягледзячы на гэта, ім забаронена пакідаць Бельгію на працягу бліжэйшых 15 дзён, удакладняе Reuters.

Ордэр на арышт экс-кіраўніка Каталоніі быў падпісаны 2 лістапада іспанскім судом. У той жа дзень іспанская пракуратура звярнулася да Вярхоўнага суду краіны з просьбай выдаць еўрапейскі ордэр на арышт каталонскага лідэра. 3 лістапада адпаведны дакумент быў адпраўлены ў пракуратуру Бельгіі.

У Іспаніі былых функцыянераў каталонскага ўрада падазраюць у арганізацыі паўстання, растраце дзяржсродкаў, а таксама ў злоўжыванні службовым становішчам і непадпарадкаванні ўладам. 5 лістапада Пучдэмон разам з чатырма сваімі паплечнікамі здаўся бельгійскай паліцыі. Яго арыштавалі на 24 гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0