06.11.2017 / 18:38

Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў у кастрычніку 49

«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за кастрычнік 2017 года.

фота Minsknews.by

Гэты спіс базуецца на адкрытых дадзеных партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за кастрычнік «Наша Ніва» мела 7 449 000 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі, напрыклад, Google Analytics, даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы. Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца.

У спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

У параўнанні з папярэднім падобным рэйтынгам мы зрабілі адно важнае дапаўненне і пачалі ўлічваць рэгіянальныя сайты. Гродзенскі блог S13 займае ў выніковым спісе сёмае месца, а гомельскія «Моцныя навіны» — дзясятае. Таксама ў рэйтынг трапіў баранавіцкі «Інтэкс-Прэс».

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за кастрычнік 2017 года, мільёнаў

  1. Навіны Tut.by — 48,728 (агулам партал — 168,178)
  2. Навіны Onliner.by — 40,709 (агулам партал — 185,058)
  3. NN.by / Наша Ніва — 7,449
  4. Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі — 6,819
  5. Pressball.by (без уліку форума) — 6,5201
  6. Белорусскій партізан — 4,715
  7. S13.ru (Гродна) — 4,381
  8. By.tribuna.com — 3,95
  9. БелТА — 3,42
  10. Сільные Новості (Гомель) — 3,038
  11. Citydog.by — 2,996
  12. Спутнік Беларусь — 2,993
  13. Udf.by — 2,93
  14. Naviny.by — 2,912
  15. Салідарнасць / Gazetaby.com — 2,7552
  16. Віртуальны Брест — 2,412
  17. Советская Белоруссія — 2,3976
  18. Белсат — 2,0438
  19. Інтэкс-Прэс (Баранавічы) — 1,719
  20. Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія — 1,5563
  21. Радыё Свабода — 1,2644
  22. Куку.org — 1,1009
  23. Еўрарадыё — 0,954
  24. Сталічнае тэлебачанне — 0,936
  25. АНТ — 0,699

NN.by

15
Вечерний дозор / Адказаць
06.11.2017 / 18:46
Хм, а где Хартия? Или зарубежные платформы не в счет?
3
Дзік / Адказаць
06.11.2017 / 18:52
Citydog цешыць, трымаецца годна. А што Радыё Свабода і Еўрарадыё? Чаму ў іх такія правальныя вынікі?
11
jh / Адказаць
06.11.2017 / 19:15
10,229,641 Total Visits у charter97
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру