Патрик Келли

Фота: GETTY IMAGES

Улады штата Тэхас афіцыйна пацвердзілі, што ў баптысцкай царкве мястэчка Сазерленд-Спрынгс (Sutherland Springs) у нядзелю ўчыніў страляніну 26-гадовы Дэвін Патрык Кэлі.

У выніку загінулі як мінімум 26 чалавек, больш за 20 былі параненыя. Сазэрленд-Спрынгс — маленькі гарадок, дзе жывуць толькі некалькі сотняў чалавек, за 50 км на паўднёвы ўсход ад Сан-Антоніа.

Паводле паліцыі, падзеям у царкве папярэднічаў канфлікт у сям'і нападніка, піша Бі-бі-сі.

Стралка ўдалося абясшкодзіць дзякуючы хуткай рэакцыі мясцовых жыхароў, якія сталі відавочцамі нападу. Адзін з іх адкрыў сустрэчны агонь па стралку, параніў яго і вымусіў кінуцца наўцёкі. Паліцыянты лічаць, што пасля гэтага злачынец скончыў жыццё самагубствам. Перад смерцю Кэлі патэлефанаваў свайму бацьку, каб развітацца.

26-гадовы Кэлі жыў у мястэчку Нью-Браўнфелс, штат Тэхас.

У 2010—2014 гадах Кэлі служыў у вайскова-паветраных сілах у самым нізкім званні — некваліфікаванага радавога авіяцыі.

У 2012-м ён быў аддадзены пад трыбунал за збіццё жонкі і дзіцяці і прысуджаны да 12 месяцаў турмы.

У 2014-м Кэлі быў разжалаваны і звольнены з войска.

Не маючы на тое права, ён набыў зброю ў 2016 годзе, пры гэтым ён паведаміў несапраўдны адрас і схлусіў пры адказе на пытанне пра наяўнасць судзімасці.

Паводле мясцовых газет, Кэлі быў атэістам, варожа настроеным супраць вернікаў і царквы.

«Ён пастаянна казаў пра тое, што людзі, якія вераць у Бога, — тупыя, і спрабаваў пераконваць людзей у правільнасці атэізму», — прыводзяць мясцовыя выданні словы яго былой аднакласніцы.

Па словах шэрыфа акругі, сваякі Кэлі і яго былая жонка час ад часу наведвалі гэтую царкву, але ў дзень нападу іх там не было. А прычынай нападу стаў сямейны канфлікт, а не рэлігійныя перакананні або расавая нянавісць.

Апошнім часам у яго былі напружаныя адносін са сваякамі, у першую чаргу з цешчай. У апошнія дні ён адпраўляў ёй смс-паведамленні з пагрозамі.

Што вядома пра ахвяр?

Як паведамляе паліцыя, сярод загінулых — людзі ва ўзросце ад 5 да 72 гадоў.

23 чалавекі былі знойдзеныя мёртвымі ўнутры царквы, у той час як два чалавекі былі забітыя звонку. Яшчэ адзін пацярпелы памёр у бальніцы.

Шэрыф акругі Уілсан Джо Такіт сказаў Бі-бі-сі, што пяць ці шэсць ахвяр былі з адной сям'і, а амерыканскія СМІ мяркуюць, што іх можа быць восем.

Пастар царквы, дзе адбылася страляніна, Фрэнк Помрай паведаміў, што ў выніку нападу загінула яго 14-гадовая дачка Анабэль. Самога пастара з жонкай у гэты час не было ў горадзе.

Як адбываўся напад?

Кэлі, апрануты ва ўсё чорнае — у бронекамізэльцы і са штурмавой вінтоўкай, а 11:30 па мясцовым часе увайшоў у будынак царквы ў мястэчку Сазэрленд-Спрынгс і пачаў страляць па прысутных.

У гэты час у царкве ішла нядзельная служба. Па словах мясцовых жыхароў, звычайна на службу ў гэтую царкву прыходзіць каля 50 вернікаў.

Церковь в которой произошла стрельба

Царква ў якой адбылася страляніна

Як удалося абясшкодзіць нападніка?

Два мясцовыя жыхары, якія апынуліся побач з месцам здарэння, паспрабавалі спыніць стралка, паранілі яго і кінуліся за ім у пагоню.

Удваіх яны гналіся за нападнікам на хуткасці каля 150 км/гадзіну, пакуль той не страціў кіраванне аўтамабілем.

Па звестках амерыканскіх СМІ, першым, хто ўступіў ў перастрэлку з нападнікам, чым выратаваў мноства жыццяў, быў Стывен Уілфард, які жыве непадалёк. 55-гадовы сантэхнік, які не мае спецыяльнай вайсковай падрыхтоўкі, схапіў ўласную вінтоўку і пабег на гукі стральбы пасля таго, як яго дачка распавяла яму, што адбываецца.

Прыбегшы да царквы, Уілфард сутыкнуўся з нападнікам твар у твар. Уілфард здолеў параніць Кэлі, патрапіўшы яму ў бок праз зазор у бронекамізэльцы, пасля чаго той быў вымушаны кінуцца наўцёкі.

У гэты час міма праязджаў Джоні Лангендорф. «Уілфард, усхваляваны, са зброяй у руках, падбег да маёй машыны і сцісла сказаў мне, што адбылося. Ён заскочыў у машыну, і я зразумеў, што трэба дзейнічаць», — успамінае Лангендорф.

Старонка самога Лангендорфа ў «Фэйсбуку» зараз поўная падзяк і словаў падтрымкі.

«Хай табе Гасподзь дапамагае, Джоні. Ты сапраўдны амерыканскі герой», — напісаў адзін з карыстальнікаў сацсеткі.

траурная церемония

Жыхары Сазерленд-Спрынгс ў ноч на панядзелак зладзілі жалобную цырымонію са свечкамі. Фота: GETTY IMAGES.

Як рэагуюць амерыканскія ўлады?

Губернатар штата Грэг Эбат, які прысутнічаў на жалобнай цырымоніі ў ноч на панядзелак, назваў тое, што адбылося, самым крывавым масавым забойствам у гісторыі Тэхаса.

Прэзідэнт ЗША, які знаходзіцца ў паездцы па краінах Азіі, напісаў у сваім «Твітары»: «Няхай Бог дапаможа людзям у Сазэрленд-Спрынгс ў Тэхасе. ФБР і праваахоўныя органы працуюць на месцы здарэння. Я сачу за сітуацыяй з Японіі».

Пазней, на прэс-канферэнцыі Трамп праігнараваў пытанне пра неабходнасць больш жорсткіх законаў у галіне продажу зброі.

«У нас у краіне шмат праблем з псіхічным здароўем, праблема не ў зброі», — сказаў ён.

«Па шчасце, у кагосьці яшчэ таксама аказалася зброя, што дазволіла адкрыць сустрэчны агонь. У адваротным выпадку ўсё магло б скончыцца значна, значна горш», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0