Невялікія дажджы прагназуюцца ў асобных раёнах Беларусі 8 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца слабы. Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе -1…+4°C. У другой палове дня будзе +3…+8°C.

Такое надвор'е захаваецца да канца тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0