Як стала вядома Tribuna.com, Уладзімір Беражкоў перайшоў на працу ў холдынг «Советская Белоруссія» і будзе адказваць за развіццё інтэрнет-праектаў.

У гутарцы з карэспандэнтам Tribuna.com менеджар пацвердзіў гэтую інфармацыю, аднак ад каментароў адмовіўся.

Таксама Беражкоў застаецца ўласнікам буйной долі ў газеце «Прессбол», дзе 51 працэнт належыць АБФФ.

Раней Беражкоў з'яўляўся дырэктарам ТАА «Свой футбол». Даччыная кампанія АБФФ займалася стварэннем футбольнага тэлеканала «БК-Сетанта».

9 жніўня Беражкоў пакінуў гэтую пасаду.

У чэрвені 2016 года менеджэр пачаў працу ў АБФФ на пасадзе дырэктара Дэпартамента маркетынгу і камунікацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0