Фота: Reuters

Цана нафты маркі Brent ў аўторак, 7 лістапада, перавысіла двухгадовы максімум і дасягнула адзнакі $64,65 за бараль (таргі 6 лістапада 2015 году былі завершаныя на адзнацы $64,27 за бараль).

Амерыканская нафта WTI падчас таргоў дасягала адзнакі $57,69 за бараль, таксама паказаўшы двухгадовы максімум (6 лістапада 2015 года за яе давалі $57,35).

За год Brent падаражэла больш як на 41% з $46,15 за бараль. Гэтаму спрыялі падаражэнне нафтапрадуктаў і цыклічны ўздым сусветнай эканомікі, які ахапіў як развітыя рынкі, так і рынкі, якія развіваюцца, вынікае з апублікаванага ў пятніцу, 3 лістапада, агляду аналітыка Bank of America Merrill Lynch (BofA) Францыска Бланша пад назвай «Дзе мяжа падаражэння нафты?».

На думку Бланша, сярэдняя цана Brent да 2020 года будзе знаходзіцца ў дыяпазоне $60…65 за бараль, аднак на піку яе цана можа дасягаць $75 за бараль.

Паводле прагнозу банка, Brent будзе каштаваць у сярэднім $54 за бараль у чацвёртым квартале 2017 фінансавага года і $56 за бараль у чацвёртым квартале 2018 года (WTI — $49 і $52 адпаведна, на піку можа дасягаць $65 за бараль).

З нефундаментальных фактараў на нафту аказалі ўплыў навіны з Саудаўскай Аравіі, у якой на выходных прайшлі арышты прынцаў, бізнесменаў і чыноўнікаў.

Абвешчаная генеральным пракурорам краіны «першая фаза» барацьбы з карупцыяй страсянула каралеўства і шакавала інвестараў, піша Bloomberg, але пазітыўна адбілася на каціроўках сыравіны, адзначаюць эксперты. 6 лістапада, у першы дзень таргоў пасля арыштаў, Brent падаражэла на 3,54%.

Інвестары ўгледзелі ў арыштах імкненне караля ліквідаваць усе перашкоды, што засталіся, для перадачы ўлады свайму сыну, наследнаму прынцу Мухамеду бен Салману, які падтрымлівае скарачэнне здабычы, і накіравалі сродкі ў нафтавыя актывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?