Брытанскі навуковец Стывен Хокінг заявіў, што чалавецтва загіне прыблізна ў 2600 годзе, пасля таго як Зямля ператворыцца ў «палымяны агністы шар». Пра гэта паведамляе New York Post.

Катастрофа на Зямлі, на думку вучонага, адбудзецца праз перанасяленне і павелічэнне спажывання энергіі. Выратаванне чалавецтва магчыма толькі на іншых планетах, лічыць Хокінг.

Выступаючы па відэасувязі на саміце Tencent WE ў Пекіне, Хокінг заклікаў інвестараў падтрымаць яго праект Breakthrough Starshot, мэта якога — падарожжа да бліжэйшай ў Сонечнай сістэме зоркі Альфа Цэнтаўра. На думку вучонага, там можа быць прыдатная для жыцця планета. Касмічны апарат Breakthrough Starshot будзе ляцець на хуткасці ў 15—20% ад хуткасці святла і зможа дасягнуць зоркі за 20 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0