Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

На таргах у Мінску 8 лістапада даляр ЗША працягнуў рост. Ён вырас на 0,0053 да 1,9908 беларускага рубля.

Нагадаем, што ў пятніцу і суботу даляр абнавіў гадавы максімум. У суботу даляр вырас да 1,9855 рубля.

Еўра вырас сёння на 0,0024 да 2,3082 рубля.

Максімальны курс еўрапейскай валюты сёлета складаў 2,3325 (13 кастрычніка). 1 студзеня курс еўра быў 2,0450 беларускага.

У большасці банкаў даляр прадаюць па 2 рублі. Найменшы курс, па якім можна купіць амерыканскую валюту, 1,991-1,992 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0