На мінулых выходных адбылося два аднолькавыя ДТЗ, у якіх загінулі людзі. У абодвух выпадках кіроўцы аўтамабіляў не спыняліся, каб аказаць дапамогу ці выклікаць хуткую і міліцыю, а з’язджалі з месца здарэння.

Першае ДТЗ адбылося раніцай 6 лістапада. На трасе каля вёскі Балі, што ў Шчучынскім раёне, кіроўца, які ехаў у бок Гродна, збіў пешахода. Пацярпелага знайшлі на дарозе і даставілі ў бальніцу, але праз некалькі гадзінаў ён сканаў.

Па версіі следства, пешаход знаходзіўся на праезжай частцы і быў п’яны. Флікераў таксама не меў.

Але ж ДАІ шукае кіроўцу, які збіў пешахода і пасля працягнуў рух. Казаць пра віну кіроўцы яшчэ рана, адзначае міліцыя. Чалавека, які быў за стырном, заклікаюць добраахвотна прыйсці ў міліцыю.

Другое ДТЗ адбылося ноччу 7 лістапада ў Брэсцкім раёне на трасе Жабінка — Матыкалы. Праўда, там ужо пешаход меў флікер і ішоў па трасе супраць дарожнага руху. Ён трапіў пад колы «Аўдзі А6», за стырном якой быў 32-гадовы мужчына.

Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы. Кіроўца «Аўдзі» з’ехаў з месца здарэння, але пазней усё ж быў затрыманы. Высветлілася, што ён быў п’яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?