Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, на прыпынку «Усход-2» (Славінскага, 37) кантралёры зайшлі ў тралейбус №37, каб праверыць аплату праезду.

Заўважыўшы кантралёраў, адзін з хлопцаў паспрабаваў выйсці з тралейбуса, але рэвізор перагарадзіў яму дарогу. Тады «заяц» выштурхнуў кантралёра з салона тралейбуса, пасля чаго пачалася бойка.

Падчас яе кантралёр атрымаў цялесныя пашкоджанні, а таксама быў пашкоджаны замок яго працоўнай камізэлькі і каўнер.

Міліцыя шукае зламысніка. Калі Вам што-небудзь вядома пра мужчыну на фота альбо маеце інфармацыю аб тым, што адбылося, просьба звяртацца ў Першамайскае РУУС г. Мінска асабіста альбо па тэлефоне: 8 (017) 239-66-32, 8 (029) 364-34-40, 8 (017) 280-02-02 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0