112.by

112.by

Здарэнне адбылося ў вёсцы Белева Маладзечанскага раёна каля 6:00 7 лістапада, паведамляе rh.by.

Калі на месца прыехалі выратавальнікі, дом быў ахоплены агнём цалкам.

Высветлілася, што падчас пажару ў доме была кампанія маладых людзей. Усе пяцёра спалі.

Адзін з іх тлумачыць, што па незразумелых прычынах прачнуўся і зразумеў, што дом гарыць. Разбудзіў астатніх.

Але з дому выбралася толькі чацвёра з іх. У агні загінула 18-гадовая дзяўчына.

Прычыну пажару высвятляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0