Каб ажывіць эканоміку і знізіць залежнасць краіны ад чорнага золата, урад Саудаўскай Аравіі працуе над пераўтварэннем сотняў квадратных кіламетраў пустыні ў новыя гарады. Мяркуецца, што гэта створыць новыя працоўныя месцы і дыверсіфікуе эканоміку.

Адным з такіх аб'ектаў стане эканамічны горад ведаў, размешчаны за 96 кіламетраў ад узбярэжжа Чырвонага мора. Ён мусіць быць дабудаваны да 2020 года.

Так выглядае генплан:

Фота тут і ніжэй: Knowledge Economic City Company

Фота тут і ніжэй: Knowledge Economic City Company

Плошча гатовага горада коштам $7 мільярдаў складзе каля 5 квадратных кіламетраў. Ён прадугледжвае гандлёвыя плошчы, офісныя памяшканні і больш за 90 тысяч квадратных метраў жылых памяшканняў.

Урад Саудаўскай Аравіі сцвярджае, што новы горад створыць 20 тысяч працоўных месцаў і прадаставіць жыллё 150 тысячам чалавек, якія будуць жыць у асабістых і шматкватэрных дамах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?